Июль
2021

Новости за 08.07.2021

Радыё Свабода 

Што паўстане пасьля «зачысткі» мэдыйнай прасторы? Меркаваньне мэдыяэспэрта

Ці можа аўдыторыя інфармацыйных сайтаў большай часткай перайсьці ў сацсеткі і мэсэнджэры? Як беларускім СМІ ў выгнаньні ня стаць «баявымі лісткамі» пратэсту? Якія пэрспэктывы пашырэньня ўплыву ў Беларусі расейскіх мэдыя і расейскіх інфармацыйных праектаў?

Радыё Свабода 

«У кайданках, разам з сабакам у службовым аўто». Адар’я Гуштын — пра тое, як затрымлівалі мужа і як падтрымаць «Нашу Ніву»

Жонка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, журналістка Адар’я Гуштын расказала пра тое, як затрымлівалі яе мужа, патлумачыла, чаму яна непакоіцца за ягоны стан здароўя, і патлумачыла, як можна ў гэтай сытуацыі падтрымаць «Нашу Ніву» і ўсе незалежныя СМІ Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Петрышэнка абмеркаваў у Оршы работу ў чырвоных зонах, кавідныя выплаты і наяўнасць СІА

"Работа ў чырвоных зонах у гарачае надвор'е, кавідныя выплаты, наяўнасць СІА і камплектуючых для высокатэхналагічнага абсталявання, работа маладых спецыялістаў - гэтыя і іншыя пытанні віцэ-прэм'ер абмеркаваў сёння ў Оршы", - сказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Радыё рация 

Дзяніс Івашын: Мы на вайне, я ў палоне

Больш за месяц ад журналіста не было лістоў. Яму лісты таксама не даходзяць. Аднак Івашын здолеў перадаць на волю пасланне з-за кратаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Санкт-Пецярбургу з 13 ліпеня ўвядуць новыя абмежаванні з-за COVID-19

Допуск гледачоў на спартыўныя і фізкультурныя мерапрыемствы ў горадзе з 13 ліпеня забаронены. Таксама забараняецца правядзенне любых масавых мерапрыемстваў колькасцю звыш 75 чалавек.

Радыё Свабода 

«Мяне не зламаюць, я моцная». Паштарку, якая абнародавала адрасы сілавікоў, адправілі ў арыштны дом

Наступныя тры месяцы Ларыса Танкашкур правядзе ў менскім СІЗА № 1, дзе ў асобных камэрах адбываюць пакараньне і тыя, каму прысудзілі зьняволеньне ў арыштным доме.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Адмова Украіны ад імпарту беларускай электраэнергіі не паўплывае на работу энергасістэмы Беларусі - Мінэнерга

У Мінэнерга падкрэслілі, што рашэнне аб абмежаванні імпарту беларускай электраэнергіі стварае пэўныя рызыкі перш за ўсё для ўкраінскіх спажыўцоў электраэнергіі. "Але, відаць, у гэтым выпадку палітыка мацнейшая за эканамічныя доказы", - адзначылі ў ведамстве.