Июль
2021

Новости за 13.07.2021

БелТА (Навіны Беларусі) 

СААЗ рэкамендавала не прымаць самастойныя рашэнні аб вакцынацыі ад COVID-19 рознымі прэпаратамі

Цяпер у Оксфардскім універсітэце праводзяцца даследаванні наступстваў змешанага прымянення вакцын Pfizer і AstraZeneca. Нядаўна гэтыя даследаванні былі пашыраны і цяпер яны ахопліваюць таксама вакцыны амерыканскіх фірм Moderna і Novovax.

Charter97.org (be) 

Героі нашага часу

Беларусы - пра нязломнасць і аптымізм Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускія мультфільмы пра Скарыну, Шагала і Багдановіча пакажуць у Мінску

Персанальную рэтраспектыву "Мультфантазіі Алены Пяткевіч" пакажуць з 14 ліпеня па 1 жніўня ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно. Паказ прымеркаваны да святкавання 50-годдзя беларускай анімацыі і юбілею вядомага кінарэжысёра студыі анімацыйных фільмаў "Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Радыё Свабода 

Міністар унутраных спраў Украіны падаў у адстаўку. За тыдзень да гадавіны забойства Шарамета

«Дзякую камандзе МУС за гады супольнай працы. Дзякую кожнаму афіцэру, радавому і службоўцу. Маю гонар!» — цытуе прэсавая служба МУС Украіны заяву Авакава.

Радыё Свабода 

Ва Ўкраіне за кантрабанду тытуню і нафтапрадуктаў будуць караць пазбаўленьнем волі

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў Крымінальны і Крымінальны працэсуальны кодэксы, якія ўводзяць крымінальную адказнасьць за кантрабанду падакцызных тавараў.

Радыё Свабода 

Пасол Эўразьвязу ў Беларусі: Санкцыі можна скасаваць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраньнем

У гутарцы з Радыё Свабода Дырк Шубэль, якому давялося зьехаць зь Менску, расказаў, як будзе працягваць сваю працу, якія высновы ён зрабіў з кантактаў з амбасадарам Расеі і ў якіх сфэрах можа працягвацца супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і цяперашнімі ўладамі Беларусі.

Радыё Свабода 

Расейцу прысудзілі 6 год турмы за тое, што ён адмаўляў распад СССР і існаваньне Расеі

У Валгаградзе суд прызнаў вінаватым і прысудзіў да шасьці гадоў калёніі 53-гадовага Аляксандра Мардоўскага, які адмаўляў распад СССР і не прызнаваў існаваньня Расеі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 89 раёнах Беларусі

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.

Радыё Свабода 

Беларускі бізнэсовец Варабей праз суд прымушае ўкраінскага алігарха вярнуць мільёны даляраў даўгоў. За што?

Кампанія NT Marine, якая зарэгістраваная ў Эстоніі і мае эксклюзіўнае права на пастаўку вугалю з Расеі ва Ўкраіну, зьвярнулася ў суд Ізраілю па вырашэньне пытаньня аб аплаце вугалю, пастаўленага для кіпрскай кампаніі Sanderlyn, зьвязанай з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.

БелТА (Навіны Беларусі) 

ПРААН аб'явіла конкурс рашэнняў па павышэнні даступнасці мікрафінансавання ў рэгіёнах Беларусі

Удзельнікам конкурсу прапануецца прадставіць прапановы комплексу мерапрыемстваў па павышэнні даступнасці мікрафінансавых паслуг на мясцовым узроўні. Пераможцу конкурсу будуць кампенсаваны расходы, звязаныя з рэалізацыяй прапанаваных рашэнняў.